Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Ашихмин и партнеры- купить квартиру рочдельская 11 5 циан. Сопровождение.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Людміла Воранава

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Сябры! Можа хто можа дапамагчы кнігамі вясковай бібліятэцы, якая панесла страты ад пажару. Калі хто захоча дапамагчы, даслаць кнігі можна па адрасу:
247040 Гомельская вобласть, Гомельскі р-н, в. Клімаўка, вул.Центральная д.3Б. Клімаўская сельская бібліятэка.

ПРАБАЧЦЕ, ШТО НЕ ВЕРШ.



Сярэдняя: 4.3 (14 галасоў)

(вёсцы Залацеева, што на Зэльвеншчыне)

Да родных берагоў свае Радзімы
Плыву я праз усё сваё жыццё -
Да ліпы ля калодзежу, каліны,
Што бацька пасадзіў, як адкрыццё.

Да барвінкоў у гародчыку, да мяты,
Да гушчару з півоняў, касачоў,
Да жоўтай, у абдымках кветак, хаты,
Што так заўжды хвалююць маю кроў.

Да плоту, што ў святло пафарбаваны,
Вясновым дзьмухаўцом жаўціць здалёк.
Да той зямлі, якой навек аддана,
Якую з нараджэннем даў мне Бог.

Плыву і буду плыць да той хвіліны,
Пакуль нясе няўрымслівая плынь,
Затым вясло аддам дачцэ и сыну
І палячу да зорак удалячынь.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118092804786



Сярэдняя: 4.3 (34 галасоў)

Над маёй Радзімай -
Белыя буслы
Квеценню чаромшын
Кружацца з вясны…
Рамантуюць гнёзды,
Кормяць птушанят
І вось так усе вёсны,
Многа год падрад.

Гоні і палеткі,
Навець даўніны.
Вы нямыя сведкі
Міру і вайны.
Адлятаюць у вырай
Увосень журавы,
Гуслями ды лірай
Гай гудзе жывы.

Промні распускае
Сонца над ракой.
Да цябе, мой краю,
Не дастаць рукой.
Толькі сэрцам хіба
Прытулюся я
Да знямелай скібы,
Што завуць зямля.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118010806267



Сярэдняя: 4.3 (14 галасоў)

Чаромхавы водар і бэзавы пах
згубіла ў далёкім мінулым.
Ужо не спявае салоўкаю птах
і лозы галінкі сагнулі.
Замыліўся трошкі і позірк, і смак,
так соладка зранку не спіцца,
а дні прабягаюць, як заяц-русак,
калі паляўнічы прысніцца.
Нішто не здзіўляе, бо маеш свой густ,
на катэгарычнасць - усмешка,
і кліча ў дзяцінства язмінавы куст,
што ўзімку, вялізнаю снежкай,
стаяў на надворку, пад самым акном,
спакой вартаваў нашай хаты,
каб моцна каліна не біла галлём
аб востры вушак сукаваты.
Даўно і нядаўна ўсё гэта было,
таўсцее мінулага скрутак,
а тое, што ўражвала, пахла, цвіло
для нас не звычайны набытак -
багацце, якога няма даражэй,
бо ў ім наша існасць і сіла,
што бляскам агню чалавечых вачэй
начны небасхіл запаліла.

https://www.stihi.ru/2017/05/03/4050

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117050304050