Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бо - у гэтым патрэба!

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Над маёй Беларуссю
блакітнае неба.
І я ім ганаруся,
бо - у гэтым патрэба
ёсць сягодня ў свеце
неабсяжным, магутным,
каб не плакалі дзеці,
дым глытнуўшы атрутны.
Каб матулі не вылі
крыжам ломячы рукі,
як ваўкі на магіле,
дзе іх дзеці і ўнукі…
І няма больш нічога
даражэй нам за неба,
дзе ёсць мір, дзе ёсць сонца,
бо - у гэтым патрэба!

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117071903066