Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бог, Гарод і ПустаЗелле.

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

*.* «Прысвячаецца» ПустаЗеллю (літкрытыцам і гасьцям).

Бог, Гарод і ПустаЗелле.

АгарОдзіў Бог
кавалачак Пустэчы.
Узрыхліў Зямельку,
ды й раслін карысных насадзіў.
Трэ было – пайшоў,
на нейкую сустрэчу,
а можа на другі Гарод,..
і доўга там прабыў…
Не чакаў ў гарОдзе Бог якіх хвароб.
Ён наіўны – Бог,
карыснасці радзецель.
Бог – хоць ён і Бог, і ЗямляРоб,
але ж – першы ЗямляРоб ў Сусьвеце…
Скончыў працу Ён,
парадаваўся нівам,
бо, зрабіў Гарод такім, як і хацелась,
і да іншых спраў пайшоў,шчаслівы,
а на Гарод папёрла ПустаЗелле..
ПустаЗеллю ж не жывецца “дзе папала”,
ПустаЗелле хоча толькі Рай!
Каб задармА яму –
усё перападАла,
без намагАнняў – сядзі і пажырай!

А тое, што Гарод карысны гіне,
на гэта ПустаЗеллю – напляваць!
Такое вось няшчасце на Краіне,
Уладай – ПустаЗелле-Тать,
што знічтажае ўсе карысныя Расліны,
каб не маглі Гарод свой шанаваць…
*+*
2 красавіка 2013 г
**(Пустазелле – сорняк; кавалачак – кусочек; расліна карысная – полезное растение; трэ было – было нужно; нейкая сустрэча – какая-то встреча; гарод – огород; не чакаў – не ожидал; якіх хвароб – каких-то болезней; карыснасці радзецель – радетель пользы; ЗямляРоб – Земли Создатель, ЗемлеДел;Суьвет – Вселенная; праца – труд; без намаганняў – без усилий; карысны гіне – полезный погибает; Улада –Власть; Тать –Злодей; шанаваць – беречь,уважать).