Зорка босая йшла па зямлі.
Я хацеў ёй купіць чаравічкі.
Толькі як згаварыцца,
Калі
У яе незямныя прывычкі.
Зорка босая йшла па расе,
і сляды яе не астывалі.
і вятры слугавалі красе.
Халады ад яе адставалі.
Зорка босая йшла нацянькі,
Бо спазніцца баялася дужа.
Дзе ступала, цвілі васількі,
Дзе стаяла, ўсміхалася ружа.
Зорка босая йшла ў тумане
Кладкай зыбкай над хітрай вадою,
Зорка босая йшла да мяне,
Каб аднойчы назвацца табою.
Шчаслівая Зорка...
Шчаслівая Зорка...
Каб я дзяўчынай гэтай
Каб я дзяўчынай гэтай быў,
Дык напачатку ў чаравічках,
І ў адзенні лепшым крыў
Усе сваё, што мне так звычна.
І толькі потым адчыняў,
Як таямніцай, трошкі, ціха
Па кроплях рос і зелля траў
Атруту так, каб не стравіўся.
Каб меў сам здольнасць атруціць!
І даць адказ-адмову іншым,
Калі ў іншых зорак спрыт
на першым месцы ў рэчаісным.)
велими прыгожы верш.
велими прыгожы верш.