Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Божа ж мой! Гады як адлятаюць...

Сярэдняя: 3 (5 галасоў)

Божа ж мой! Гады як адлятаюць!
Іх п’е, мабыць, той прагны чарадзей,
Які ніколі досыці не знае,
Які не адстае ад часу і людзей.

Божа ж мой! Да часу я ў даверы,
Што ён гады не ўсе мае зьлічыў,
Але ўжо пасталелі дзеці,
Да ўзьлёту крыльле ладзяць унукі.

Божа ж мой! Вялікадні адходзяць,
Іх нельга ні суняць, ні прыпыніць,
Нясе іх час грымотным крыгаломам
У вір, у бездань, у нябыт.
-01.08.18.