Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Брады

Сярэдняя: 3.8 (18 галасоў)
На карце вялікай краіны Ёсць кропка маленькай зямлі, Любімы куточак радзімы- Там кружаць мае жураўлі. Між рэчак, балот і затокаў - Усюды хапала вады. Пачатак жыццёвых вытокаў - Маленькая вёска Брады. Тут неба глядзела ў донца. Бядою вада не была. Між лотаці жоўтай, як сонца, Палеская вёска плыла. Пасля асушылі балоты, Засеялі гоні, палі. Багатымі сталі ўмалоты, Ды зніклі мае жураўлі. Пусцела і вёска з гадамі – Жылых усё меней двароў. Пахілымі легла платамі У чаканні сваіх спадароў. Ды мы не прыйшлі, не схацелі, Аселі на землях другіх. У сны жураўлі прыляцелі І трубяць самотна ў іх. Racing Archives