Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наталля Каліцька

Сярэдняя: 3.9 (17 галасоў)
Залаціцца зямля, залаціцца. Сцеле цёплыя коўдры сабе. Ёй лістота ў завею прысніцца І сагрэе ў халоднай імгле. Залаціста-агністыя строі Будуць доўга вярэдзіць спакой, Як таемныя згадкі і мроі Між мінулым і будучым днём. jackets


Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)
З вышыні птушынага палёту Гляну я рэчку, дом і гай – Вось яна, любімая старонка, Капаткевіцкі прырэчны край. Праплылі стагоддзі, праляцелі, Нібы птушкі на ракою Пціч, Нам пакінулі ў спадчыну пясчаны Бераг родны і адвечны кліч. Мы на голас гэты крочым, едзем Ці ляцім праз тоўшчу дзён і спраў, Каб да берага любімага прыпасці, Удыхнуць знаёмы водар траў. Каб рукой да вербаў дакрануцца І адчуць душы сваёй пад’ём, І як птушкі, зноў сюды вярнуцца Адрадзіць ці збудаваць свой дом. Adidas


Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Памяці малалетніх вязняў Азарыцкага канцлагера Калыша ў балоце крывая сасна На голлі сваім бяду і дрымоту. Ля мёртвай матулі прыснула дзіця... Люляе, люляе сасна адзіноту. І ходзіць навокал самотны “бай-бай”, Здувае сняжок і змятае пушынкі. Падаўся пад цёплы бачок цераз гай Маленькі ваўчок да другое дзяўчынкі. А дрэва калыша. А вецер пяе, Выводзіць нямую, без слоў калыханку, Ніякай надзеі малой не дае Убачыць ваўчка і ўбачыць заранку. Не спаці, не спаці. Зусім не да сну. Ах, люленькі-люлі. Не ўчуеш вясну. На лес на сухі вы, дрымоты, ляціце, Маленькаму вязню надзею пашліце. Shop Women's Boots


Сярэдняя: 3.8 (9 галасоў)
Дажджом асеннім плача восень, Як быццам ёсць у чым віна. А дождж сабе па лісці скача, Танцуе ў голлі давідна. Палошча ён траву старанна, Змывае спёку на зямлю, У шыбы стукае да рання, Хоць я яго і не люблю. І сум, і радасць, як дзве ноты Адной мелодыі жыцця. Магчыма, радасць прыйдзе потым, Каб стаць асноваю быцця. Яе памножу на чаканне, На безліч пырскаў ад дажджу. Калі надыдзе час спаткання, Табе пра радасць раскажу. Jordan Extra Fly