Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Брату Фрэдзю

Яшчэ не ацэнена
Жартуем: – Хоць ты, праца, і не воўк, Ды ў лес для нас ты сёння уцякаеш! Нібы вясковых бойкіх вастракоў, За пояс мы сякеры затыкаем! Світае. Дзесь на Бабінай гары Чуваць над нівай трактар клапатлівы. Хвалюючай дарогай палявой З табой размову мы вядзём шчасліва У Дубравы, Дзе зябкае тваё З малінніку маленства паглядае, Каровак там вясковых пасучы І – божых, што на вопратку сядаюць. Глядзі ты ўжо памочнік у бацькоў! Мяне ж на ногі трэба неяк ставіць. Бо гэта ўжо чацвёрты я у іх Вазонам на гаршчэчку расцвітаю! Пасля ж, калі наш бацька адыйшоў У вечны свой начлег, – любіў ён коней, – Стараўся ты як мог, Каб я адзін Вавёркай не круціў сячкарні кола. У Вільню часам вёз, І прымяраў Абновы мне. Аднекваўся я. Дзе там! А сам жа, Сам жа некалі хадзіў З іголачкі нішчымніцы адзеты! І ўсё казаў: “Вучыся”. І глядзеў У дзённік, бы ў душу, І мне балела, – Мая да матэматыкі любоў Дрыўніцкага “каламі” акалела! Што вырасту я гледзячы на лес, Загневаўшыся, мама бедавала. Ды вырас я Больш гледзячы на сад, Пасаджаны табой І ўзгадаваны... ADIDAS