Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Будзь цвёрды

Сярэдняя: 4.5 (117 галасоў)

Ты не гніся, брат, ніколі
Траўкаю пахілай,
Сам пружыны своёй долі
Выкуй ўласнай сілай!

Бо хоць кажуць, што з уклону
Не баліць галоўка, -
Не зважай: з ярма-прыгону
Выйшла гэта слоўка.

Не прасі, не спадзявайся
Ты на дапамогу,
Сам з нягодамі змагайся,
Сам прабі дарогу!

Хоць памогуць табе людзі
Адшукаць дарогі,
А саб'ешся, зноў ты будзеш
Абіваць парогі.

НЕ лісціся к сільным, дружа,
Зеллейкам-бярозкай,
Бо не выйдзеш век з-пад гужа,
Страціш вобраз боскі,

І ў людзей ты гонар страціш -
І цябе зракуцца:
Лепш змагацца вольным, браце,
Чым цярпець ды гнуцца.



Так. Так. Так. І

Так. Так. Так. І зразумела.
Толькі ж гнуцца ўсёж ткі трэба.
І нічога тут не зробіш.
Толькі больш сабе нашкодзіш.

ДА вялікіх не ўзняцца.
Галаву шчэ страціш, браце.
А калі ўжо хто спытае,
дык прыслухаецца ў змане.

Нахіляцца, каб паслухаць.
Дуб маланкі толькі зрушаць.
А маланкі больш на небе...
І ў вачах...Ды ў сякеры.

О_о чё за?

О_о чё за?

трудно прачытаць

трудно прачытаць

У чым жа, на ваш погляд,

У чым жа, на ваш погляд, складанасць?

Добры верш, адзiн з любiмых.

Ну, калі Вы валодаеце толькі

Ну, калі Вы валодаеце толькі трасянкай, то "трудно". А тым, хто валодае беларускай мовай - не цяжка.