Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Буслы вайны

Сярэдняя: 3.8 (13 галасоў)

Мне здаецца, што нашы буслы
Таксама былі на Айчынай вайне .
На белых крылах вывадзілі краўцы
Плямы чорныя, што атрымалі ў агне.

Іх крылы агнём тым вайна апаліла
Пасяліла ў іх душы смяротных салдат.
Калі кружаць над хатай бабуля казала :
То ў дом той прыносяць, маленькіх дзіцят.

А ногі ў чырвоныя боты адзеты
Таму, што на вуглях шукалі яны
Дзяцей нашых вёсак,сялян абгарэўшых
Той страшнай, апошняй, Айчынай вайны.

Калі вёскі немцы палілі з людзямі,
То буслы ўзляталі ў нябесную высь
Кружылі ў небе слязьмі і крыламі
Стараліся вогнішчы тыя тушыць.

І стогн стаяў разам з клёкатам буслаў
Гарэлі сяляне і крылы буслоў.
Таму і назваў наш народ беларускій
Краіну сваю- бераг белых, свяшчэнных буслоў.