Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Буся

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Буся Чорны бусел – дзікая птушка, якае жыве пераважна ў глухіх лясах. Рэдка чорны бусел селіцца каля людзей, а каб ён сам прыйшоў да чалавека – такога амаль не заўважалася. Адзін з такіх рэдкіх выпадкаў быў зафіксаваны ў 2010 годзе ў аграгарадку Ваверка Лідскага раёна, пра што пісала “Лідская газета”. Дождж над Ваверкаю густа ўночы ліў. А ўранку гаспадар заўважыў бусла чорнага ля брамкі. У дзядка худы, як чапля, чорны, як варона, птах, прамоклы і празяблы, просіць абароны. Веснічкі дзед адчыняе, чарвякоў капае. Есці іх птах пачынае, дзюбаю хапае. Аднавілася пагода. Вычысціў птах пёркі. Спадабалася – не хоча адлятаць з надворка. Па надворку ходзіць птушка. Тым жа светлым ранкам пазнаёміліся ўнучка, бабка з “кватарантам”. Крочыць па надворках вестка, крочыць па акрузе: завітаў да чалавека дзікі чорны бусел! Расказала аб прыгодзе вёсцы ўсёй бабуся – уся Ваверка прыходзіць паглядзець на Бусю. Ходзяць з прэсай паштальёны. Аб прыгодзе гэтай раскажы ўсяму раёну, “Лідская газета”! womens nike shoes