Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

https://avtoazbuka.net лада нива салон 2019. Фото салона лада 4х4 2019.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бычок і козачка

Сярэдняя: 4.6 (36 галасоў)

Козачка пасецца на лужку,
Яна так падабаецца бычку.
Цэлы дзень ён на яе глядзiць,
Тупае, хвалюецца, мычыць:
«Козачка-каханачка, му-му!
Дазволь цябе ласкава абдыму».
Козачка капытцамi ўзбрыкне:
«Не чапаў бы ты, бычок, мя-не!»
«Самы лепшы я сярод бычкоў.
Усё аддам я за тваю любоў».
Траўку толькi козачка жуе
I ў адказ яму гаворыць: «Не!»
I не ведае бычок цяпер як быць.
«Вось даў Бог казу мне палюбiць?!
Козачка-каханачка, ме-ме,
Паглядзi хоць трохi на мяне!»
«Радасцi! Не бачыла быка!
Не трэба мне такога сябрука.
На мяне, каб болей не глядзеў,
Траўку б лепей смачненькую еў».
Цялушачка выходзiць на лужок,
Ёй так падабаецца бычок.
«Я ляжала на траве ўвесь дзень,
I пракусiў бачок мне авадзень.
Му-му-му, мой мiленькi бычок.
Падыдзi, пачухай мне бачок!»
Як пачула словы гэтыя каза,
Пакацiлася з вачэй сляза:
«Я табе пачухаю бачок!!!
Ты не ведаеш, што гэта мой бычок?»
I гаворыць козачка бычку:
«Каханы, пайшлi разам на раку,
Будзем кветачкi духмяныя збiраць,
Купальскiя вяночкi надзяваць!»



Дзякуй паважаныя за

Дзякуй паважаныя за водгукi.Прыемна.Тым,хто жадае набыць кнiгу,можаце адшукаць яе у крамах БЕЛКНIГI,Акадэмкнiгi, крама "ў "(плошча перамогi),выстава "мiр кнiг",iнтэрнэт-крама Prastora.by.З павагай Алег Старынчык.

Будзем кветачкi духмяныя

Будзем кветачкi духмяныя збiраць,
Купальскiя вяночкi надзяваць!

Прыгожы верш.Поспехаў вам,Алег!

Дзякуй,Вера,ЗА ПАДТРЫМКУ!Мне

дзякуй,вера,за падтрымку!мне цялушачку вельмi шкода.

Спрауная каза,то

Спрауная каза,то гаворыць:"Не,то пайшлi разам на раку".Дзякуй,Алег.Цiкава.

мне очень понравились твои

мне очень понравились твои стихи. пора выпускать сборник.

жизненно!

жизненно!