Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Быць паэтам

Сярэдняя: 4.7 (17 галасоў)
Нас прадзімае вецер свежы, Мы ловім пырскі і дрыжым. Давай пакінем узбярэжжа I зорнай сцежкай пабяжым. Чаму няёмка і нясціпла? За што пашлюць услед дакор? Глядзі, — блакітны месяц выплыў I высыпаў мільёны зор. Гарачым прысакам і срэбрам Ён сцежку вымасціў удаль, I паласатыя, як зебры, Варочаюцца спіны хваль. А сцежка вабіць, сцежка кліча За небакрай, за небасхіл, Дзе нават Чарнамор не злічыць Усіх сузор'яў і свяціл. Хадзем! Хоць сёння будзь паэтам, Не ў кабінеце, а ў жыцці, Каб не стаяць за парапетам, А сцежкай месячнай прайсці. Womens Running Shoes