Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чайкі

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Здавалася, я бачу страшны сон,
Але - жыццё. Ды цяжкая навала.
З акна бальніцы, ціхая, бы стогн,
Бабуля белых птушак частавала.

Кавалачкі ім кідала мацней,
Маленькія, як бусінкі каралей.
А чайкі адляталі ад яе,
Здзічэлымі крычалі галасамі.

Глядзела я - тлумачыць не магла,
Чаму ў грудзях так сэрца халаднее...
Нібыта бы за птушкамі святла
Ляцела ўдалячынь яе надзея.