Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чаму ты думаеш як усе?

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Чаму ты думаеш як усе?
Дай пахаваць стэрэатып.
І сад разбіць на паласе,
Дзе ўзрос неразумення шып.

Дзе пахвала,-там слова здзек.
Дзе б'юць,-там моцна абдымаюць.
І дзе развітваюцца на век,
У неўміручасці страчаюць.