Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ірына Дубашынская

Сярэдняя: 2.2 (5 галасоў)

Адкуль жа нам ведаць пра ўсё што жадаем?
Мы раніцай каву сабе наліваем.
У душы паліўшыся хутка вадою
Бяжым апранацца ў бодрым настроі.

Муркочым фальшыва мелодыі вака,
У люстэрке мы робім з сабе чалавека.
І вусны,і вочы падведзіўшы так,-
Што шэптам гаворым:"Я лепшы мастак!"

Ліловенькі блайзэр,у руцэ парасончык.
Прыкід неблагі,сымпатычны фасончык.
Бягі па прыступках,спяшай на сустрэчу.
Якія знаёмые,простыя рэчы.



Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)

Плаваюць за тоўстым шклом
Рыбкі каляровыя.
Рыбка з сіненькім хвастом
І яшчэ тры новыя:

З жоўтай спінкай і рудая
Шпаркая і вострая.
А яшчэ ёсць залатая
Самая дзівосная.

Яе вочкі мільгацяць
І загадкава глядзяць.
Не,-я ведаю напэўна,-
Гэта рыбка каралеўна!



Яшчэ не ацэнена

Я доўга хварэў і глядзеў ў акно.
Ў акне толькі неба мне бачна адно.
Вялізная хмара павісла як кіт.
Тут вецер падзьмуў і праглянуў блакіт.

А потым пачуў я як хвалі гулі.
Па пеністых хвалях плылі караблі.
І конік крылаты ляцеў над зямлёю,
І белы анёл з залатою трубою.

А вецер усё дзьмуў чараўнік-летуцень.
Я бачыў,як сонца шпурляе прамень.
Вось птушка ляціць.Ён абдыме малую
І бляскам іскрынак яе размалюе.

А потым акно пачало ружавець.
Заплюшчыў я вочы.Стаміўся глядзець.
А ветрык на вуха шапоча:"Жу-жу..
Я заўтра табе цікавей пакажу."



Сярэдняя: 1.7 (3 галасоў)

"А нас ніхто не абароніць,
Калі мы выйдзем за сцяну.
І хто нам гэту сцяну зломіць?

"Адну?...?

"А нас ніхто не абароніць.
Сцяну вялізную не зломіць.

Яна,як у жырафы выя
Расце.Ўсё вышэй расце."

"А як жа выбраліся тыя?"

"А што ты ведаеш пра іх?"
"Маўчы.Ідуць.Дадуць пад дых."