Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чараўніца ноч

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

У марскім бяздонні
Гасіць ноч паходню сонца.
Цёплыя далоні
Распрасцерліся бясконца.
У залатыя зоркі
Таямнічы плашч расшыла,
Сонныя пагоркі
летуценнямі накрыла.

Ціха падыходзіць,
Пачынае чараўніцтва.
I неверагодным
Абяцае марам збыцца.
Растрывожыць сэрца
Зранку крохкасцю хрустальнай…
Толькі застанецца
Назаўжды непазнавальнай

Чараўніца-ноч..