Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жанна Левітан

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)
У далёкім лесе непраходным Скала высокая стаяла. Блукаў там часам звер галодны, Бывала птушкі заляталі. Чакала хмурная цярпліва, Калі наведаецца вецер. Калі раскажа трапятліва, Што бачыў новага ў свеце. Даволі нудна і маркотна Ляцелі дні, змянялі ночы. Ды трэба ж падзямельным водам У скалу пагрукацца аднойчы: - Я столькі дзён у зямлі блукаю, На белы свет шукаю выйсця, Прасторы сонечнай чакаю. Дазволь, скала, мне з цемры выйсці. Вада прасілася на волю, і ўжо немала дзён мінула. Скала, нажаль, была няўмольнай, Як быццам і зусім не чула. Аднак вада ўсё прыбывала і дзень за днём збірала сілы. і цэлы свет зачаравала, Калі аднойчы ход прабіла. Звінелі срэбныя струмені, На яркім сонцы зіхацелі. Усе заміралі ў захапленні і адрывацца не хацелі. - Ты шчасця мне дала так многа! – Нейк раз скала вадзе сказала. – Прабач, што я цябе так доўга Наверх да сонца не пускала. Вада ў адказ: Я даравала За гэты міг, палёт цудоўны. Мы паасобку – ўжо немала. Ды разам – вадаспад чароўны! Nike Air Max


Сярэдняя: 4.4 (36 галасоў)
Ты па садзе прайшла мімаходзь і па ветры ліcце раскідала. Што стаіш на парозе? Праходзь, Я даўно цябе, восень, чакала. У душы ўспамін разбудзі, Прынясі хараства і спакою, і халоднай рукой астудзі Ты гарачую летнюю мрою. Мы с табой пасядзім за сталом, Ціхі дождж будзем слухаць увечар. і рабінавым горкім віном Адсвяткуем нарэшце сустрэчу. Kobe 11 ELite Glowing


Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)
Гэты пейзаж называецца «Восеньскі клён». Фарбаў не пашкадавала мастачка выдатная. Гэта малюнак “Бярозава-вохравы сон”. Зачараваны сусвет прыгажунямі статнымі. Вось нацюрморт «Спелы яблык». У пажоўклай траве Ён сакавіты, наліты - духмяная сонейка. Вось павучок ў невядомую казку плыве, Зацыраваў небасхіл ніткай срэбнаю тоненькай. Гэта адзелі рабіны свой лепшы ўбор. Бачыш, як граюць на сонцы каралі шыкоўныя! Велічна клін жураўліны штрыхуе прастор. Вабяць у далеч бясконцую хвалі чароўныя. Воддаль дубова-асінавы ўспыхнуў пажар. Размаляваны кусты бы кароны дзівосныя. Шчодра аздобіў лясоў грабяні залатар. А гэта вось - я і ты. Мы вандруем па восені… Air Jordans


Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Час дарма мы не гублялі: З сябрам змея майстравалі. Змей паветраны чароўны – Атрымалася цудоўна! Дзень пагодны, ветрык вее, Дзетвара бяжыць за змеем. Звонкі смех, настрой прыўзняты. Правядзём палёт выдатна! Nike Shop