Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чарнобыль нас адрынуў...

Сярэдняя: 3.3 (11 галасоў)

Чарнобыль нас адрынуў,
Па сьвету раськідаў
І ад былой Айчыны
Рэшты не аддаў,

Сьцягнуў яе падпругай
За схіл, за далягляд,
У засьценкі, за падмуркі
Забраў - і не аддасьць!

Ён марамі маімі
І думкамі ўначы,
Шнурыць вяртальный вырай
Туды дзе колісь жыў,

Туды, дзе годы цугам,
Змалолі ў жарнавы,
Вёскам разор, бязьлюддзе,
Жахлівее вайны…

Істоце ўсялякай
Да нор, да гнёзд паўзьці,
А мне, думкай нябачнай,
Аб тым памяць нясьці.
-29.03.18.