Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чарот

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Восень – жыцця паварот: Свет атуляе знямога, Млее ў сутонні дарога… Выйсця не мае другога – Дрэмле чуллівы чарот. Як успамінам пяшчот, Светла ірдзеюць бярозы. Высахлі росныя слёзы. Дзень абяцае марозны Змёрзлай хмурыначкі спод. Туліцца к лесу чарот У безнадзейнай галечы, Быццам прыход халадэчы Чуе і ціснецца к печы Рыжы знясілены кот. Нізкі птушыных чарод Шлях свой даверылі зорам. Ціха згасае за борам Сонца закатнага сорам – Раніца наадварот. Чахне ля рэчкі чарот Ніца, гаротна, убога. Што ты ўсё шэпчаш, нябога? Не даляціць да нікога Твой спавядальны зварот! Валкага ветаха ўсход Зноў адбірае надзею. Ветрык увечар цішэе, І дашаптаць не паспее Важнае нешта чарот. Богам забыты прыход, Свет, на які я малюся, Край, што завуць Беларуссю, – Можна, к табе прытулюся, Быццам гаротны чарот?.. Air Jordan IV 4 Shoes