Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЧАСЫ

Яшчэ не ацэнена

ЧАСЫ

Часы бягуць адважна на сцяне,
Я ў задуменні - ў крэсле - ў адзіноце,
Не хочуць стрэлкі запытацца у мяне,
Чаму гляджу на іх у радаснай самоце.
Хвілінаў бег – цік-так, цік-так,
Ім хоць бы што, так майстра ім адмерыў,
На кожны цік іх, адкажу ім “Так!
Не зачыню ніколі за сабой зямныя дзверы.”
У радасць кожны цік, прыемна так,
З душой пагутарыць пад вечар на змярканні ...
Нябеснае стварыўшы не хацеў мастак,
Адчуць, што быў занадта раньнім.