Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пётра Мурзёнак

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

CAMINO*

Мы ад пачатку дзеці-пілігрымы
Ў адной ускалыханыя карзіне.
Не важна ці з Пастаў** ідзеш, ці з Рыма,
Як мэта ёсць дайсці да del Camіno.

Хоць стопчуцца дарогай ногі
І скінеш воляй зношаны абутак,
Магчыма не зусім ідзеш да Бога,
А хочацца з душы развеяць смутак.

Шукаеш шлях пазбавіцца трывогі,
Няўдач, няўтульнасці часовых зімаў,
Хоць застаецца да Camіno поў-дарогі -
У думках-снах вядзе шлях да радзімы.

*Camіno– шлях(і) з Еўропы на поўнач Іспаніі ў горад Camіno de Compostela, дзе паводле легенды пахаваны сьвяты Якаў, адзін з дванаццаці апосталаў; Паставы – горад у Віцебскай вобласьці, Беларусь.



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

АДАМ І ЕВА Ў DEL PRADO

Адведаўшы плод райскі з дрэва
пазнання дабраты і зла,
у сораме стаяць Адам і Ева –
ці знойдуць на Зямлі столькі цяпла?
Адам быў за садоўніка ў Эдэме,
спазнаць, што голым жыў не меў намер;
цікаўнасць Евы ў просценькай дылемме
звярнула рух жыцця праз страчаны давер.
Малюнак Тыцыяна, побач Рубенс –
фінал размовы Евы са змяёй.
Эдэмскі яблык стаўся грэхам-рубам
дабром і злом лятае над зямлёй.



Сярэдняя: 4 (1 голас)

АДСУТНАСЦЬ

Вось ёсць, а ў момант і мяне няма,
Як змены пораў года, а цяпер зіма;
Народжаны любімаю вясною
Я маем захапляюся і ёю,
Чаромхі пахам, ландышаў і бэзу –
Прымройваю зімой імпрэзу:
А раптам ды не зменіцца пара?
І не таму, што Хтосьці пакараў.
Паспрабаваў схавацца у сабе
Ці будзе чалавецтва у журбе?
Узімку замарожаны пачуцці –
Стаецца незаўважнаю адсутнасць.



Сярэдняя: 4 (1 голас)

АПУСТОШАНЫ

Пустата, як міг суіснавання -
Месца адпачынку хмурным днём,
Схоў ад разумовых вандраванняў,
Крок у нікуды, вандруючы з агнём.

Побач у каміне весяляцца іскры,
Мне б ляцець у бездань ад сябе далей.
Не раяцца думак палахлівых віхры,
Разыйшліся складкі мірна на чале.

Вылецеў у комін сполах з матылькамі,
Проблеск лішняй думкі следам, наўздагон,
Агарнае сон пяшчотнымі рукамі,
Ціха гасне апустошаны агонь.