Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чэрвень

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
Сонца яшчэ не ўстала, Па радыё гул прайшоў, Другая вайна настала, Гітлер праход знайшоў. Зноў пачаліся спрэчкі, Зноў не хапае зямлі, Пакінулі ўсе мястэчкі. Дзе цяпер ўсе яны? Немцы ідуць ў наступленне, Знішчаючы ўсё пад сабой. Гіне ўсё пакаленне… Дым над усёй зямлёй… Крыкі і плач дзяцей, Стоны і мольбы матулі: “Да сэрца прыжміся мацней, Схавайся, дзіцятка, ад пулі!” Боль угасае паціху, Сэрца сціхае стук, Страх напаткаў быў крыху, Смерць пазбаўляе ад мук… Астанавіся людское гора! Астанавіся на момант зямля! Знікні вайна, як хваля ў моры, Навекі знікні вайна! Мір наступі на ўсім свеце, Шчасце прыдзі да людзей! Вяселле, забавы ў леце Хай не пакінуць дзяцей! ADIDAS