Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2005

Сярэдняя: 4.2 (9 галасоў)

Ачуняй, Беларус, наталі
Спадзяваньні Радзімы і мары-
Не дазволь, каб паўсталі зь зямлі
Папялішчаў нямыя абшары.

Ты стаміўся змагацца ў начы –
Ў безнадзейнасьці шчасьця падкова…
Ваяра сьцяг панік на плячы,
І нямее спрадвечная мова..

Не чакай, каб сьмяротная ціш
Разьвяла да свабоды паромы –
Непадзельныя годнасьць і крыж
Зьберагуць ад блуканьняў і стомы.

Да сябе, на зямлю васількоў,
У бусьлянку радзімага слова,
Беларус! Павяртайся ж дамоў –
Будаваць сваю волю ад нова.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Прачніся на досвітку, выйдзі на двор,
Сустрэнь сонца першыя промні!
Вясной патыхае абуджаны бор
І свежая кроў грэе скроні.

Расчынены дзверы, сцяжына бяжыць
За плот і у лесе знікае.
І водар вясновы галову кружыць,
А ў небе жаўрук зноў спявае.

Наперад бяжы і забудзься на ўсё,
Удыхай свежы водар вясновы!
Спявай песню сонцу, свой гімн пра жыццё,
Каханне і гэты дзень новы!

Вясна напаўняе жыццём кожны ўздых,
І сэрца, і кроў ачышчае!
Нарэшце Вясна! - Ратавальніца ўсіх
Стамлёныя душы натхняе!

18.03.2005г.