Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чорны бусел

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я на неба зірнуў спрасоння
Проці сонца цямней ў вачах
Праляцеў нада мною сення
Загадковы вялікі птах

Здагадаўся я – гэта ж бусел
Ды не той, што ў нас часты госць
Гэты – чорны - мяне прымусіў
Праважаць вачыма яго

Ен ляцеў і ляцеў над лесам
Мо гняздо ён сваё шукаў
I ўсё крыламі неба рэзаў
I ледзь чутна штось мне клекатаў

Бусел чорны! Мой брат нябесны!
Я адметны ад ўсіх, як ты
Мне таксама ў натоўпе цесна
Бо у сэрцы зашмат журбы

Бусел чорны – цябе ўбачыць
Я упэўнены – добры знак
Сярод белых ёсць чорны - значыць
Я такі, як і гэты птах