Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімер Гардзейка

Сярэдняя: 3.3 (16 галасоў)
I у маўчанні, і у словах Маіх памылак не шукай Што карыстаюсь роднай мовай На гэта ты не наракай Бо чым далей ў жыцці іду я Тым слова роднае бліжэй Хто ж яго болей пашкадуе I данясе вам да вушэй? Так прыкра, што ад дзетак ў вёсках Адна маскоўшчына гучыць Нібы папса, што у кіёсках Да ночы з ранку верашчыць Хто страціў мову – страціў розум Прыродны, свой, што Бог нам даў Пабіла дзедаў сад марозам А ты аб гэтым не ўзгадаў Вам у галовы не уцяміць Ніколі вам не зразумець Што на сваёй зямлі гасцямі Надоўга нельга усядзець 3.01.2002 Air Jordans


Сярэдняя: 2.3 (8 галасоў)
Iдуць гады, усё мінаецца Усе губляюцца сляды Але любоу не забываецца I застаецца наўсягды Зноу бачу я сябе хлапчынаю А побач вішні ў кветках ўсе I бачу я цябе дзяўчынаю I да цябе йду па расе I потым з рук усё нешта валіцца Той сон — куды не пагляджу I цэлы дзень ад самай раніцы Я зноу хлапчынаю хаджу Хваробу гэтую ня вылячыць I мне здаецца — справа у тым Што маладым я і ня быу яшчэ А толькі буду маладым Няхай усё сабе мінаецца Ўсё адлятае наусягды Але любоў не забываецца I нашы лепшыя гады Sneaker Release Dates 2019


Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
А ты настрой ніколі не губляй I на жыццё з ахвотай зарабляй А як няма табе дзе зарабіць Дык думай, што рабіць, далей як жыць А ты любі заўсёды родны край Заўчасна не лажысь, не памірай Пра продкаў, пра дзядоў сваіх ўзгадай Сваю пашану ім, глядзі, аддай А ты чым горш, тым будзь крапчэй, крапчэй Глядзі, ні ад каго ты не хавай вачэй Павагу да сябе заўсёды май I у руках сябе весь час трымай А ты назло усім вясёлым будзь Трывогі ўсе свае адкінь, забудзь I здзейсніцца усё, што ты хацеу Каб толькі свет не узяў, не звар’яцеў А ты, зямляк, рабі наперад крок Бо лёс табе няздарма даў урок А ты, браток, у лепшае павер I будзеш жыць іначай, як цяпер 30.09.2001 Men's Tops


Сярэдняя: 3.3 (15 галасоў)

А ці будзе? Ці прыйдзе свабода?
Явіць Госпад нам міласьць сваю?
Ці загіне валошка пад ботам
Пад памсьцлівыя гукі “заб’ю”

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка
I прыймаецца новы закон
А мая ўся ў іржы дубальтоўка
I не бачна прасьвета з вакон

Вось чаму сябе белай варонай
Адчуваю ў краіне сваёй -
Я для ўлады заўжды падазроны
Бо шаную наш прапар з крывёй

Кажуць, ўсякая ўлада - ад Бога
Ну, а гэта — няўжо і яна?
Хоць дарог на ўсе напрамкі многа
Ды на кожнай чакае сьцяна

Валіць з коміну дым са смуродам
Што ж вы паліце, чэрці, ізноў?
Мой жа шлях з беларускім народам
Ды без сённяшніх псэўдапаноў...