Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чорны рыцар, самага чыстага белага святла…

Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

Ён па шляху сваім ідзе,
Хоць дзе ягоны шлях незнае.
Пячатку цяжкую нясе,
Але пры гэтым свет кахае.
Ён любіць неяк незвычайна,
Не водар траў, а цемру ночы.
Ён пільна сочыць іадчайна,
Як месячак па небу крочыць.
Неверагодны пах удыхае,
Згарэўшага да поплу дня.
Жаданы вечар сустракае,
Бо днём навокал,скрозь!—хлусня.
Калі ў ранку ён прачнецца,
Ды пойдзе справы вырашаць.
Усмешкай сумнай усмехнецца,
Паспеўшы цыгарэтку ўзяць…
Пакурыць крышку,паўздыхае,
Падумае пра сэнс жыцця.
Чаго ў рэште ён чакае?
Ці не смуткуе ён дарма?
Абутак чорны, чорныя вочы,
Валоссе чорнае як свет.
Белы рыцар, цёмнай ночы.
Ды песні цёмныя як след.
Але сонца! Думкі!Спевы!
Зіхацяць у грудзях яго.
Чысты свет, празрыста-белы,
Не падмане нікаго!
Не падмане, не пакіне,
Калі ўбачыш гэты свет.
Душа ляціць да сонца плыняў,
Калі спытаеш кажа: -Не…
Сустрэў бы гэты мой знаёмы,
Дзяўчыну сэрца сваяго.
Што падставілаб далоні,
Для света ў грудзях яго.
Без трыванняў,непахісна,
Ён бы душу ёй аддаў.
Каб тая захавалась чыстай,
Каб ён свой лёс не марнаваў.
Я спадзяюся ён сустрэне,
Анёлка белага свайго.
Які пах, цыгарэтны, назаўжды заменіць,
На асалоду сваіх вуснаў, Для яго…