Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чужое свята

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Пра свята неяк байку чуў,
Пра госця-беларуса:
Сышоў ён з крыўдаю ўваччу,
Не намачыўшы вуса.

Вяселле колькі дзён гуло,
А ён не выпіў дозы.
Маўляў, прымусу не было –
Таму пайшоў цвярозы.

Сусед-расеец запытаў –
Чаму такі гаротны?
“Прымусу не было да страў –
Дамоў іду галодны!”

Але сусед не зразумеў, –
Навошта трэба прымус?
Ты б хоць халоднага паеў,
Бо стравы – проста цымус!
Ён сам і выпіў, і пад’еў,
Сапеў сабе ў сапелку,
Але ніяк не разумеў:
Навошта грэць гарэлку?..

Я б не капаўся ў тым быллі,
Каб не было нагоды
Мне ўбачыць, як да волі йшлі
Суседнія народы.

Яны ўжо самі рэй вядуць –
Літоўцы ды палякі.
І п’юць, і смачнае ядуць,
І дзеткам ёсць прысмакі.

А ў нас не лёс, а так …палын.
Не стаў народ свабодным.
Чаму ж застаўся ён адзін
Зняволеным, галодным?

Пытанне гэтае задаў
Вяскоўцу-беларусу,
І ён мне шчыра адказаў:
“За волю я б галасаваў,
Ды не было …
Прымусу!”