Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чужына знудзіць, час сажве

Яшчэ не ацэнена

Чужына знудзіць, час сажве,
Душа прыціхне ў свавольстве
І нас жыцьцё не пазаве
На вёсны новыя, у госці.

Будзе кірмаш яго гудзець
Ружавашчокім і каханым,
Ім - срэбра-золатам зьвінець,
А нас зьвядзе да вечнай лавы.

Апошні певень прахрыпіць,
Што шкадаваць!? Адным здаволен,
Бо мне з падманамі ня жыць,
Бо без Радзімы, як без волі.
-27.04.12.