Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чыгуначным маладзіцам.

Сярэдняя: 3.2 (6 галасоў)

Чыгуначным маладзіцам.

Каптурамі сьнег лажыцца
На хаціны, на машыны,
Белы сьнег - зімы жывіца,
Якім ёй не наталіцца.

Гэты сьнег ваты бялявай
Прыбіраюць маладзіцы,
Вочы іх глядзяць ласкава,
Быццам просяць пагадзіцца.

Маладзіц тых апранаюць
Ад грымучае чыгункі
І яны сьнег прыбіраюць,
Каб ля рэек не каўзнуцца.

Маладзіцы - малажавы,
Шчокі - яблык чырваней,
Маладзіцы! Вы - выява,
Шпал аздоба нашых дней.
-15.02.17.