Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да мамы...(маёй роднай вёсачцы Градзянка)

Яшчэ не ацэнена

Да мамы...(маёй роднай вёсачцы Градзянка)
*******************************************
- Да мамы хутчэй! - разагнаўся цягнік.
- Да мамы! - спяваюць колы.
З адзіным вагонам цягнік-чараўнік...
А дзень нарадзіўся вясёлы.

І сонейка ззяе ў блакіце нябёс,
І птушкі шчабечуць пяшчотна.
Я еду туды, дзе пачаўся мой лёс.
Дзе лес падступае да плоту.

Дзе песціў вясёлкаю сонечны май,
Люляла калыску завея.
Бурліла крыніца жыцця цераз край,
А зараз ... я не разумею...

Забітыя вокны, на градах бур'ян.
Суседзі паснулі навечна...
Няма эстакады, кудысьці знік кран.
І згорбіла вёсачка плечы...

Ні фермы, ні школы... Пякарні няма...
Сталоўка і тая згарэла...
Я твараў знаёмых не бачу амаль.
Ад болю нібы анямела...

І мама, і тата, і з бабкаю дзед
Сышлі назаўсёды ў зямельку,
Ў душы незабыўны пакінуўшы след...
...Ні Волькі, ні Шуркі, ні Фэлькі...

Да іх на спатканне ідзём удваіх
За рукі ўзяўшыся, з братам.
І ветрык гуллівы на момант прыціх,
Прысеўшы на коміне хаты...
4-5.04 - 2016г. (пасля паездкі ў Градзянку)