Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лёля Багдановіч

Сярэдняя: 5 (1 голас)

-----Колеры ручніка.-----
-Кранаюць сэрца словы трапяткія,
З дзяцінства ад бабулі чула іх:
Дубы і сосны ў лесе векавыя,
I лёс адзін з Радзімай на дваіх.

Бярозак беластвольных летуценні,
Блакіт у жытнім полі васілька
Выпестваюць пяшчотныя праменні
Цяпла і прыгажосці ручніка.

Я ганаруся моваю сваёю
I звычаямі прадзедаў ,дзядоў,
У квецені і у замеці зямлёю,
Вясёлкаю і спевам перуноў!



Яшчэ не ацэнена

Адзіная, як маці!
*************************************
Не трэба мовы роднае цурацца –
На покуце ёй месца, ля святых.
Я беларусам маю гонар звацца.
І памятаю продкаў я сваіх.

На мове роднай пела песні маці
І казкі баіла бабуля мне.
Дзяцінства ў вясковай нашай хаце
Дагэтуль прылятае да мяне.

Няхай сабе абутая ў лапці,
Ды зіхаціць, як зорачка, уначы.
Пяшчотная. Адзіная. Як маці!
І мы яе павінны зберагчы.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Апошні паварот...(памяці мамы)
******************************
За паваротам паварот -
Імгненна хуткасць нарастае...
...Стаю ля маміных варот
І ўспаміны ў кош збіраю...

Ля студні вёдры і тазы,
Над ганкам гронкі вінаграду.
Я несла колькі год сюды
Сваю ўсмешку, боль і радасць...

А мама лашчыла мяне,
Узамен нічога не прасіла.
Яна наяве і ў сне
Пяшчотай сэрца мне гаіла.

Нібы прыліпла да варот,
У вокны пазіраю моўчкі.
...Апошні мамін паварот...
І зноў на мокрым месцы вочы...

За хатай хлеў і варыўня,
Заснуў Малыш ля пуні ў будцы.
Цяжкія ногі, не падняць,
Не маю сілы зварухнуцца...
30,31.07 - 2014 г.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Барысаўшчыне 90!!!
***************************************
Чарневічы і Зембін, Лог дубовы,
Мсціж, Навасады і Зялёны бор -
На ручніку Барысаўшчыны словы,
Пяшчотаю спавіўшыя узор.

пр: Барысаўшчына - спадчына, радзіма,
Нябёсаў талісман, палёў абрусы.
Ты - наша моц, наш гонар, наша сіла,
Калоссе ў снапочку Беларусі.

Тут возера Палік - жывы наследнік
Прыроды першабытна-дзіўных скарбаў,
Бярэзінскі вянчае запаведнік
У арэоле каляровых фарбаў.
пр:
Забашавічы, Ніўкі, Ухалода -
Жыве тут працавіты, дружны люд.
І прыгажэе край наш год ад году,
Усмешкі расцвітаюць там і тут.
пр:
21.10 - 2014 г.