Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ДА НАРАДЖЭННЯ ХРЫСТА

Сярэдняя: 3.2 (6 галасоў)

Прыйшоў Хрыстос- і з першай зоркай новай
Любоў Яго напоўніла Сусвет,
Ён быў жыццё ахвяраваць гатовы
Не тым, хто не выконваў запавет,
Не тым, хто жыў у славе і багацці,
А простым людзям: тым, хто соль зямлі-
Маліцеся!- Сын Божы на распяцці
Усіх нас адкупіў, каб мы змаглі

Не думаць аб зямным, душой жывучы,
Адмовіцца змаглі каб ад спакус,
Шукалі шлях да Бога, дзе гаючы
Чароўны Дух Святы, дзе Сам Ісус
Абдыме, як паплечніка, як брата,
Дзе будзе панаваць святло заўжды-
Калі мы з Богам-мы душой багаты!-
Усцеражы нас, Божа, ад бяды!