Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандр Ведзянееў

Сярэдняя: 2.3 (4 галасоў)

Сумую ўвесь час аб адзінай жаданай-
**Сапраўдны агеньчык у сэрцы гарыць-
Упэўнены ў тым я, што Богам абранай
**Узнёслае варта каханне дарыць.
Нічым не спыніць у душы хваляванне-
**Няспынна жаданай я вершы пішу:
І ўдзень, і ўначы- прысвячаю іх Ганне
**І шчасце для нас у малітвах прашу.
Цяплом, што ў душы, мару з ёю дзяліцца-
**Цалую і пешчу ў вясёлкавых снах,
А смак яе вуснаў- смак спелай суніцы,
**А водар кахання, як бэзавы пах.



Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Ледзь мільганула ты, як ў небе знічка,
Адметны след пакінуўшы ў жыцці-
Сваю із рук я выпусціў сінічку,
Каб зорнае святло ў душы нясці,
А разам з ім сапраўднае каханне
Выношваў ў сэрцы, верыў і жадаў-
Анюта- гэта ты- маё жаданне,
Якое знічцы неяк загадаў.



Сярэдняя: 3.2 (6 галасоў)

Прыйшоў Хрыстос- і з першай зоркай новай
Любоў Яго напоўніла Сусвет,
Ён быў жыццё ахвяраваць гатовы
Не тым, хто не выконваў запавет,
Не тым, хто жыў у славе і багацці,
А простым людзям: тым, хто соль зямлі-
Маліцеся!- Сын Божы на распяцці
Усіх нас адкупіў, каб мы змаглі

Не думаць аб зямным, душой жывучы,
Адмовіцца змаглі каб ад спакус,
Шукалі шлях да Бога, дзе гаючы
Чароўны Дух Святы, дзе Сам Ісус
Абдыме, як паплечніка, як брата,
Дзе будзе панаваць святло заўжды-
Калі мы з Богам-мы душой багаты!-
Усцеражы нас, Божа, ад бяды!



Сярэдняя: 3.1 (15 галасоў)

Віншую Вас, каханая дзяўчына,
І шчасця Вам жадаю ў Новы Год.
Не трэба Вам за межамі Айчыны
Шукаць на сваю знатную прыгод.
Абараняе Бог хай ад пачвары,
Вялікай Вам Любові і цяпла,
А новы год хай будзе лепш за стары:
Не пакідае хай на сэрцы зла,
Напоўніць Вас пяшчотаю і ласкай-
І ўсё жыццё хай зробіць добрай казкай!