Знайсці б  той  Час,
які  Няшчасце  абмінула…
Перадыхнуць  Там,
і – развеяцца…
Ды, дзе  Ён, людзі ?
Можа  чулі ?
Ці  ёсць  на  Сьвеце, без  Няшчасця  месца ?
Спакой – бывае  на  Душы…
І – Неспакой…
Няшчасце  ходзіць –
да  мяне, і  да  суседа.
Яго  не  выправіш,
як  Справу – талакой.
І  як  Няшчасце  абмінуць –
няведама…
Жыццё – як  Шчасце  нам  падаравАна.
 Няшчасце   існуЕ  навошта, Божа ?!
Мы ж – абыходзім  так  Яго  старАнна…
Яно ж  нас  абыйсці –
ня  можа…
*+*
17 красавіка 2014 г.
**( знайсці – найти;  Час – Время;  абмінула – обошло; можа  чулі – может  слышали,знаете; на  Сьвеце – на  Свете, в  Мире; талака – общество  друзей; няведама – неизвестно; падаравАна – подарено; існуЕ  навошта – существует  зачем; абыходзім – обходим; старАнна – старательно; абыйсці – обойти;
ня  можа – не может).