Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дарога да лета

Сярэдняя: 3.6 (7 галасоў)

Вясна. На цяпло, здаецца,
Даўно павярнуцца трэба.
Ды вецер, халодны вецер,
Зусюль – і з зямлі, і з неба.
Стараемся затуліцца,
Каўнер настаўляем вышай.
Так хочацца не памыліцца –
На горшае каб не выйшла.
Не цепліць, не грэее слова,
Дашчэнту прамерзлі душы…
А веры – былой ці новай –
Няма…
Ад нявер’я – душна.
Вясна над палескім краем –
Ад холаду-зла – адкаснуся!
З вясновым птушыным граем –
Вясна над маёй Беларуссю!