Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дарога да світання

Сярэдняя: 3.4 (8 галасоў)

Пралескі павітаюцца з табой,
Калі ў душы зімовы лёд растане,
І бордза жаўрукі наперабой
Падкажуць, дзе дарога да світання.

Абшары будуць светлыя ў палях,
Калі ўладарны позірк цвёрда кінеш.
Як думка паляціць увысь твой сцяг,
Калі яго туды ты сам уздымеш.

Бярозкі ў лесе стануць у радок,
У шэпце лісця зловіш песні ноты,
Як пераступіш цемры ты парог,
Нарэшце самавызначышся, хто ты.



Паважаны Павел! калі ласка

Паважаны Павел! калі ласка адгукніцеся на мой сайт Kurilovicz@mail.ru