Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дарога нашага кахання.

Сярэдняя: 3.7 (10 галасоў)

Вось сустрэліся мы на дарозе кахання
Праляцела жыццё, прынясло праз гады.
Успаміны былога, і няма спадзявання,
Што яшчэ разгарыцца полымя ў нашай душы.

Я яго прынясла на крылах успамінаў
Ну а ты з новай сілай яго зноў падхапіў.
Як далей жа тут жыць, каб ты боль усю пакінуў?
Што запомніла я, тое ж ты пазабыў.

Пазабыўшы былое, не пастроіць кахання
Галаву ўжо сівую ты сваю не круці.
Больш не будзе ўжо, паміж нас развітання
І не будзе больш цяжкіх тых страт у жыцці.

І няхай нам жыццё больш прыбавіць настрою
Са шчаслівшю доляй, каб маглі даражыць.
Дабрата хай навокал, каласіць збажыною.
Каб хацелася ў радасці і шчырасці жыць.

30.08 2019г. Лілія Воранава ( Заяц)