Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дарога, вір і амфара

Яшчэ не ацэнена
- Дарога - прыстасаваная для хадзьбы і язды паласа зямлі, з разметкай і ўказальнымі знакамі, куды можна рухацца, а куды - не. - Дарога - гэта частка сушы, абмежаваная адхонамі. - Дарога - гэта заасфальтаваная частка сушы. І калі той, хто цікавіўся "што такое ў вашым разуменьні дарога?" - і нешта растлумачыў, на тварах апытаных зьявіліся ўсьмешкі. - Вір - гэта кругавы, лейкападобны рух вады. - Вір - гэта дзе завіхрэньні. - Вір - гэта глыбокае месца ў рацэ... І пачуўшы чарговае тлумачэньне, яны пачалі сьмяяцца адзін з аднаго, зьлёгку пакручваючы ўказальнымі пальцамі ля скроні, ледзь вымаўляючы ад сьмеху: "Завіхрэньні", "Рух вады", "Глыбокае месца"... - Амфара - гэта зьмесьціва для стравы. - Амфара - гэта пасудзіна для захоўваньня вадкасьцей. - Амфара - гэта вялікая, высокая пасудзіна з дзьвюма ручкамі і вузкім горлам... І яны знаў сьмяяліся ад душы, як малыя дзеці. А я, спазьніўшыся, засяроджана рыхтаваў адказы на пытаньні тэсту, чуў іхні рогат і не разумеў прычыны. - А зараз, - умяшаўся ініцыятар тэсту, - яшчэ пацешымся, - і пачаў чытаць мае адказы: - Дарога - родная сястра сустрэч і мачаха расстаньняў. - Вір - гэта апошняе прыстанішча рэшткаў мінулага. - Амфара - хавальніца ўсіх ісьцін на зямлі, бо, як казалі старажытныя грэкі: "Ісьціна ў віне!" Ніхто чамусьці не сьмяяўся. Моўчкі і задуменна яны пачалі разыходзіцца па сваіх справах... А я, разгублены, яшчэ не ведаў, што: Дарога - гэта Жыцьцё, Вір - Памяць, Амфара - Каханьне. 16.04.1990 Nike