Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

жыццё

Сярэдняя: 4.3 (26 галасоў)

Па матэрыялах Настассі Занько - газета “Звязда” № 45 ад 1 снежня 2010, ўкладка "Чырвонай Змены".

"Здыму кватэру за інтым."
Жартуе нехта? Ці — сур'ёзна?
Курам на смех!.. І, разам з тым,
Гучыць адчайна, нават слёзна!

Жыллёвы крызіс дастае?
Ці "дрэннай" моладзі распуста?
Ў народа грошай не стае?
Ў кішэнях звяла ўся "капуста"?

Здаваць пакойчык за інтым...
Адкуль такі дзікунскі "рэверс"?
З Парыжу, кажуць... Гэта ў ім
З’явіўся грэшны "соntrе сеrvісе".

Прадажа цела — каб пражыць
На "пай" сярэдняга заробку…
Як існаваць, каб не грашыць?
Няўжо — у цемру паасобку?

Пайшоў па свеце моды ўзбрык...
Лягальны ў фінаў "соntrе сеrvісе"…
Ў Маскве ўжо попыт гэткі ўзнік...
І ў нас ужо "казычуць нервы".

"Здаю... здымаю... за інтым..."
Аб’явы брудныя змясцілі.
Не важна, як, не важна, з кім, —
Каб толькі ў хату жыць пусцілі...

"Прадам сябе! Патрэбны дом!"
Душа заходзіцца ад жаху…

Як добра сёння быць катом!
Ці, на худы канец, сабакам!



Сярэдняя: 4.5 (32 галасоў)

He журуся, што час адлятае,
Толькі хай праз мяне ён ляціць
I ў прадонне душы ападае
З яго тое, што можа свяціць.

А калі ж пападзе туды морак,
Знаю я — пераможа святло,
Хоць і радасці меней, чым гора
На зямлі спакон веку было.

Адгарую сваё,
Адсмяюся.
Як адзін толькі я так магу.
I за смех, і за плач застануся
Прад людзьмі ў найвялікшым даўгу.