Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дэпрэсія

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

Я шукаю, шукаю паміж шэрых дамоў
І залітых надвор’ем пагнутых дарог і мастоў,
Адчыняю ўсе дзверы, а за імі бясконцасць
Б’е ў твар — і на вуснах крывавая горкасць…
Дзе ты? З кім ты? — Ніводнага гуку,
Не каханне на сэрцы, а толькі пакута,
Топча, грызе, падрывае здароўе,
Шмаццё збірае ў куток, як ноты ў акордзе –
Апошнім, амаль чутны і сыграць не рэальна,
Бо вечка раяля зачынена, як тваё сэрца ўладнае.
Адчыні мне дзверы, выпусці ў свет,
Калі хочаш быць разам – навошта мне гэты склеп?

І я блукаю паміж сценкамі з чырвонага цагліну,
Як быццам у горадзе старым — стагоддзямі развалены,
І чую твой ласкавы голас, ён раздаецца курантамі,
Хваля за хваляй, аддрукоўваецца нотамі…
Спыніся, глядзі, як восеньскі дождж малюе,
На асфальце мокрым пэндзлем карціны ратуе,
Адчуй, як восеньскі лес пах разносіць,
На сотні кіламетраў… – гэта восень…
Апошняя восень… мне больш некуды узлезці,
Мне нема дзе прылегчы, няма дзе прысесці,
Вецер гоніць скрыпам дзверы і нагадвае ў рэшце,
Што чалавек толькі госць, бо прырода ў пратэсце.

Ты зацягнула мяне ў бездань, дзе толькі дзверы і зноў дзверы,
Малюеш мне шлях пад лекалы, а кожны выхад – гэта сцены.
І кожная новая праведзеная рыса вядзе ад ісціны ўсё далей,
Не бачна фарбаў гарызонту, бескаляровасць усё мацней.

"Твая апанаванасць – гэта крок у мір ілюзій,
Куды ж вы трапіце, бязмозгія людзі?"

12 студзеня 2011



файны верш. клі б яшчэ быў

файны верш. клі б яшчэ быў пазбаўлены тэмы каханьня - было б , на маю думку, яшчэ лепш.

Дэпрэсія - адсутнасць

Дэпрэсія - адсутнасць будучыні і планаў...

раю ўзгадаць выказванне

раю ўзгадаць выказванне Сальвадора Далі: не бойся дасканаласці, ты яе ніколі не дасягнеш :-)