Днем і ноччу хварэе душа:
І вачыма блакітнымі маці,
Спелым яблыкам з тога каша,
Што на лаўцы стаіць у роднай хаце.
І густым,быццам мед,туманом,
І ля вокан рабінавым ценем,
Непаседай вятром-летуном,
Навяваючым сум-летуценне.
Я апоена зеллем вясны
І сяброўствам бярозкі-падлетка.
Па начах бачу тыя усе сны,
Басанож колісь бегала ўлетку.
Усе да болю так дорага мне,
Усім хварэе душа,стогне,енчыць.
Сагравае ў сцюжу мяне
Знак жыцця-майго сэрца агеньчык.