Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дняпроўская балада

Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)
                    Памяці камсамольца Антона Губараза

У баравінах над сівым Дняпром
Вайны мінулай зглух астатні гром,
I толькі рэха ценькае кране
Слязой бяды прасоленую памяць.
I скрозь лісця завейлівую замець
Салдат бязвусы крочыць да мяне.
Ён выйшаў з шатаў стоеных
Наўпрост,
Чубок хлапечы вецер растрасае…
А памяць нарастае, не згасае.
I шэпча лес мне пра юначы лёс.

                      * * *

Прыстала, крута рэжучы пясок,
Паблізу хвой на рыжай строме «эмка».
I генерал навёў бінокль на немцаў,
Сказаў байцам: мы далей — ні на крок!
I пушчу скалыхнула ажыўленне,
Бо змучыла салдатаў адступленне.

Яны разбілі лагер паміж хвой,
Пад шатамі, дзе пушча спеў люляла.
I грымнуў бой...
У штаб да генерала
Прыйшоў падлетак, выдыхнуў:
— Я — свой!
У сэрцы юным скрутны боль расце,
Успыхнуў ён на бежанскай вярсце.

Зірнуў Пятроўскі, па-бацькоўску строга
Аддаў загад: падлетка накарміць!
I зноў кіўнуў туды, дзе бой грыміць.
Адна цяпер ва ўсіх — туды — дарога.
Змяшалі пах зямлі, лісця, смалы,
Начную цішу ірвучы, ствалы.

Так непрыступным стаў дняпроўскі бор.
Фашыстам, каб са смерцю размінуцца,
Сюды, на строму, болей не паткнуцца. 
Гучаў гармат суровы прыгавор.
Пагасла волкіх рос пламенне-ззянне.
Ішоў хлапец з байцамі на заданне.

Пасля ўначы сачыў з узлеску ён,
Як цягніка бліжэе мерны грукат.
У кулакі сціскала помста рукі:
Спаткнецца тут варожы эшалон!
I вось... так блізка колаў спудны грук.
Бікфордаў шнур шыпіць змяёй з-пад рук.

«За родны дом, які пакінуў я.
За боль зямлі, што стогнамі зайшлася!»
Як выбух, помста ў сэрцы разраслася.
Мігцела рэек чорная змяя.
Над хлопцам небны выстылы прастор
Паліў агні таемных, вольных зор.

Іх дзень закуты ў пошум баравы,
А ноч — каўтае партызанскі порах.
Ды горкне боль: ірвецца люты вораг
Дарогамі Айчыны да Масквы.
Нязломна б'ецца з ворагам атрад.
Ды ўсё шчыльней, тужэй кальцо блакад.

I генерал глядзіць байцам у вочы:
— Мы абаронім гэты светлы кут.
Спатрэбіцца — то ляжам, хлопцы, тут, —
Ён між байцоў з адвагай ціхай крочыць.
Пляскоча хваляй сіняю Дняпро,
На шлях такі байцам дас дабро.

Ды вось... лясныя шаты загулі.
Чырваназора размахнуўшы крылы,
Бясстрашна крэсліць смерці небасхілы
Вястун малы з Вялікае зямлі.
I крочыць лётчык пад усцешны шквал:
— Загад Масквы прымайце, генерал!

Ён прачытаў. Узлёт яго рукі
Заве са строю юнага салдата.
Віруюць вочы светла, зухавата.
Адно дрыжаць ледзь кметна жаўлакі.
Гаворыць ён: — Загадваю! Сядай,
Маскве ад нас вітанне перадай.
 
Ды не паслушны Губараў Антон:
— Я ў іншы час Маскву пабачыць рады.
А вам — ляцець! Загады – ёсць загады!
Баец байцу,
Пярэчыць смела ён.
Пакутна стогне вецер у трысці.
Пятроўскі кажа лётчыку: — Ляці!

Ён горне крэпка да грудзей хлапца,
Паўзе з абложжа курны смерці прыпар.
Адзін ім лёс зямны сягоння выпаў:
Прайсці вайны пуціну
Да канца!
Ухвалаю гудуць байцоў рады:
Да скону біцца
Пад крылом бяды!

                      * * *

У баравінах над сівым Дняпром
Вайны Айчыннай спіць астатні гром.
I прыпадае барвай небасхіл
Да дзвюх магіл...


Вельмі глыбокі змест. Дзякуй

Вельмі глыбокі змест. Дзякуй