Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Донарскі матэрыял"

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)
“Донарскі матэрыял” Памяці малалетніх ахвяр фашызму прысвячаецца Пыл узнялі санмашыны колы. Гул матора цішыню ўзрываў. А ў будынку Споркаўшчынскай школы дзеці – “донарскі матэрыял”. Афіцэры-медыкі з машыны выйшлі – і выстройваюць дзяцей. Позірк іх драпежніцка-птушыны ўважліва “матэрыял” глядзеў. Адабралі некалькіх. Павезлі. Фрыцам раненым патрэбна кроў. Хто застаўся – мокры нос павесіў, калаціўся ўвесь, усхліпваў, роў. Дзецям ноччу жудаснай не спіцца – уяўляе беднае дзіцё, як павук са свастыкай на спінцы з сініх вен высмоктвае жыццё, як ахвярам тыкаюць у грудзі, як вядуць дзяцей да санмашын… З сініх вен-рачулак Беларусі, крыважэрны, піў жыццё фашызм… Adidas sneakers