Што робіцца ў свеце звар’яцелым?
Навошта браць у рукі нож?
Жыццё гаротнай плямай белай,
Цаной сваёй танней за грош.
Крыві так хочацца людскай,
Такім жа людзям, толькі катам.
І плацім горам і слязой,
Пад дулам аўтамата.
Няўжо за штосьці ў свеце мы
Яшчэ не адплацілі?
На род людскі ляцяць камы
З крывавай, моцнай сілай.
Страляюць… б’юць у сэрцы кулі,
У маладосць, у жыццё ляцяць…
Рамень ад аўтамата муліць,
І людзі плачуць і крычаць.
І менавіта ўжо хутка,
Хрыстос павінен зноў прыйсці.
Успыхне неба чорным смуткам…
І кроў ракой пачне плысці…