Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іду на спатканне.

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Кусты серабрацца ў расінках, І цягне з ракі прахалодай. Іду я знаёмай сцяжынкай, Увечар,прад сонца заходам. Іду.Прыбярэжныя дрэвы Выходзяць насустрач з паклонам, Вітаюць птушыныя спевы, Мне сцелюцца травы кілімам зялёным. Я зараз у добрым настроі, І думка узнёсла лунае, Сябе на мажор я настроіў, Мінорнасць мяне не кранае. Іду,паспяшаю імкліва, Іду да яе на спатканне, І сёння я самы шчаслівы: Іду я насустрач каханню. Спеў птушак няхай не змаўкае, Пяюць хай душэўныя струны! А радасць на сэрцы – такая!.. Я зноў улюбёны і юны! Nike