Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дух свабоды ляціць над зямлёй беларускай

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Дух свабоды ляціць над зямлёй беларускай
Вечны прыгнёт адышоў у глыб вякоў,
Нас вялі па сцежцы цяжкай і вузкай,
Але мы шырокім пайдзем бальшаком.
Шмат вякоў нас бізун лупцаваў,
І чужынцаў на карку мы неслі заўсёды,
Але з гэтых чужынцаў ніхто і не знаў,
Што мы ў рэшце такі прыйдзем да свабоды.
Не маглі даведацца пратое яны,
Што ў кожнага з нас у сэрцы ляжыць,
Нешта чыстае, светлае з Духам Святым,
Як бліскучая знічка гарыць.