Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Думаю

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я думаю,
Вось бы –
Жыць занава !!!
Зноў адчуць сябе
Маленькаю дзяўчынкаю,
Для таго, каб
Упершыню закахацца,
Як некалі,
Узрадавацца снегу,
Паверыць словам,
І холаду ніколькі
Не баяцца.
У поўнай адзіноце
Выйсці насустрач
Мокраму дажджу,
Паважна прывітацца
З новай лужай,
(Таму што зараз
Запісваць свае думкі
Вельмі цяжка,
Ну хоць вершыкі,)
І спадзявацца на будучае !
І не ведаць, што будзе заўтра !