Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Думка.

Сярэдняя: 3.8 (11 галасоў)

Думка.

Дражніць думка маё сэрца:
Не лянуйся, кроў гані,
Душу дражніць, каб гарэла
Ад шчадротнай дабрыні.

Сэрца глуха, душа цьмяна,
Крумчаць чорные крукі,
Лямантуюць над міглівым
Жыцьцём цёплым, трапяткім.

На мяжэў’е нашай долі
Пазнаю сваю мяжу,
За якой, ужо ніколі,
Слова болей не скажу.

Дражніць думка маё сэрца,
Забуцьвелае значы,
А душа, без шлей зьняверства,
Адно шэпча: трэба жыць.
-18.02.17.