"Душа"
    Ці есць яна на самай справе?
    Ніхто не бачыў,кажуць есць
    Яна як постаць у тумане
    Жыве ў кожнага як госць
    Душа хаваецца ў пяткі
    Калі яе перапужаць
    І ўцякае без аглядкі
    Бяжыць яна,не перагнаць
    І колер розны яна мае
    Адна празрыстая-крышталь
    Другая цемная такая
    Як быццам чорная вуаль
    Калі нам цяжка і сумуем
    Калі нам горка і баліць
    Душа ў нас плача і гаруе
    Не весяліцца і не спіць
    Есць людзі,што яе згубілі
    Няма такіх,каб хто знайшоў
    Жыцьце з душою падарылі
    Свой шлях жыцьцевы з ей прайшоў
    Ніхто не бачыў,хто такая
    І толькі кажуць пры канцы
    Нас назаўседы пакідае
    Як пакідаюць дом жыльцы
    Як дым,без колеру,як пар
    Знікае ціха паміж хмар
    Там сярод зорак ў далечы
    Жыве душа-дух чалавечы.